Гуль Мікалай Мікалаевіч (1933 – 2006)

Педагог, грамадскі дзеяч, Заслужаны настаўнік Беларусі.  Нарадзіўся ў 1933 г. у в.Сіўцы Пастаўскага раёна. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1955). Працаваў выкладчыкам Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума, старшынёй планавай камісіі Пастаўскага райвыканкама. З 1960 г. у Ашмянскім раёне: выкладчык, намеснік дырэктара па вучэбнай частцы сельскагаспадарчага тэхнікума (1960 – 1967), лектар райкама партыі (1967 – 1976), галоўны дзяржаўны інспектар па закупках і якасці сельгаспрадукцыі. З 1966 г. адказны сакратар райсавета ветэранаў. Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР” прысвоена ў 1966 г. Узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР (1972), медалямі.

Бібліяграфія:

  1. Гуль Мікалай Мікалаевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 18.
  2. Гуль Мікалай Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 561–562.
Posted in Г