Клінцэвіч Сяргей Віктаравіч (1968 – 1988)

Удзельнік Афганскай вайны (1979-1989). Ардэнаносец.  Нарадзіўся 1.01.1968 г. у г.Ашмяны ў сям’і служачых Віктара Казіміравіча і Раісы Пятроўны. У 1983 г. скончыў 8 класаў Ашмянскай СШ №2, у 1986 г. – чыгуначнае вучылішча ў Мінску. Працаваў памочнікам машыніста на ст.Орша Беларускай чыгункі. У маі 1987 г. прызваны   ў  Савецкую  Армію  Аршанскім РВК. Служыў у Афганістане, вадзіцель. Неаднаразова прымаў удзел у дастаўцы боепрыпасаў, ваеннай маёмасці і прадуктаў харчавання ў зону вядзення баёў. 4.11.1988 г., ідучы ў складзе калоны на аўтамабілі ў раёне населенага пункта Айбак правінцыі Саманган, трапіў пад абстрэл праціўніка і загінуў. За мужнасць і адвагу С.В.Клінцэвіч узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Пахаваны ў Ашмянах. Імем Сяргея Клінцэвіча названа вуліца ў г.Ашмяны.

Бібліяграфія:

  1. Клінцэвіч Сяргей Віктаравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 20-21.
  2. Клінцэвіч Сяргей Віктаравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 599 – 600.
Posted in К