Педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Нарадзіўся ў 1928 г. у г.Благавешчанску Амурскай вобласці. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1953). Працаваў у Мінскай вобласці – у Плешчаніцкай МТС, Смалявіцкім вучылішчы механізацыі №23. У 1954 – 1989 гг. у Ашмянскім ПТВ №192 – выкладчык, старшы майстар, намеснік дырэктара, дырэктар. Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі” прысвоена ў 1968 г.
Бібліяграфія:
- Латынцаў Фрыдрых Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 18 –19.
- Латынцаў Фрыдрых Канстанцінавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 563.