Луня Міхаіл Іосіфавіч (1928 – 2010)

Педагог, Заслужаны   настаўнік Беларусі. Нарадзіўся 2.02.1928 г. у в.Пескаўцы Лідскага раёна. Закончыў Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я.Купалы (1953). У 1953 – 1962 гг. выкладаў матэматыку ў СШ №1 г.Ашмяны, у 1962 – 1969 гг. намеснік дырэктара гэтай  школы   па  вучэбна-выхаваўчай рабоце. Ганаровае званне  “Заслужаны   настаўнік  БССР” прысвоена ў 1967 г. Узнагароджаны медалямі, нагруднымі знакамі.

Бібліяграфія:

  1. Луня Міхаіл Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 21.
  2. Луня Міхаіл Іосіфавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562.
Posted in Л