Народны майстар (скульптура). Нарадзілася 25.03.1933 г. на станцыі Ашмяны ў сялянскай сям’і. Аднойчы ў дзяцінстве разам з бацькамі наведала г.Смаргонь, дзе выпадкова ўбачыла каменную скульптуру льва, якая выклікала ў яе вялікае ўражанне. З’явілася жаданне зрабіць такую ж. Але мара яе здзейснілася толькі з выхадам на пенсію ў 50-гадовым узросце Першай з сілікатабетонных блокаў была зроблена скульптура льва, потым з’явіліся каты, ваўкі, зайцы, пеўні, птушкі і нават Чырвоная Шапачка. У кожнай рабоце майстрыхі адчуваецца вялікая цеплыня і любоў да прыгожай беларускай фауны і флоры. Неаднойчы яе работы эспанаваліся на раённых выстаўках, а ў сакавіку 2003 г. была арганізавана персанальная выстаўка работ у Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.Багушэвіча. Аб майстэрстве Станіславы Уладзіславаўны ведаюць у вобласці і рэспубліцы. Нататкі пра яе залатыя рукі з’яўляліся ў газетах “Ашмянскі веснік”, “Рэгіянальная газета”, «Комсомольская правда».
Бібліяграфія:
- Урлік Станіслава Уладзіславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 21-22.
- Урлік Станіслава Уладзіславаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 590-591.