Страленка Пётр Піліпавіч (1913–1941)

Лётчык-назіральнік (штурман), удзельнік баёў пад Ашмянамі ў першыя дні Вялікай Айчыннай  вайны. Нарадзіўся ў 1913 г. у в.Вяршына-Мурзінка Аляксандраўскага раёна Кіраваградскай вобласці. Працаваў трактарыстам у калгасе. Добраахвот-нікам пайшоў у Чырвоную армію. Пасля заканчэння авіяцыйнага вучылішча  (1938)  служыў   у   Беларускай ваеннай акрузе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. У чэрвені 1941 г. – начальнік сувязі эскадрыллі, лётчык-назіральнік (штурман).

Разам з капітанам А.М.Аўдзеевым загінуў у раёне Ашмян 25 чэрвеня 1941г. Экіпаж здзейсніў таран калоны варожых войск.

Імем П.П.Страленкі названа вуліца ў г. Ашмяны.

         Бібліяграфія:

  1. Страленка Пётр Піліпавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 16.
  2. Вогненны таран на Ашмяншчыне// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.287 – 289.
Posted in С