Юзьвюк Уладзімір Парфір’евіч (1868 – 1943)

Праваслаўны святар. Нарадзіўся ў 1868 г. у г.Высокае Брэсцкага павета ў сям’і псаломшчыка. Закончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1890). Працаваў святаром у в.Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна (1890 – 1897). У 1897 г. стаў настаяцелем храма Свята-Георгіеўскай царквы  в.Гальшаны, у якой служыў да канца  сваіх   дзён. Пры  ім  праваслаўная  абшчына  ў  Гальшанах дасягнула найбольшага росквіту. За адзін толькі год (1901) была пабудавана новая каменная царква на месцы старой драўлянай, асвячона 26 лістапада 1901 г.  Выбіраўся дэпутатам ІІІ і ІY Дзяржаўнай думы Расіі (1907, 1912).

Памёр У.Юзьвюк у 1943 г., пахаваны ў Гальшанах на царкоўным дворыку, насупраць галоўнага ўваходу ў царкву.

 Бібліяграфія:

  1. Корзун, Э.С., Николаев, Ю.И. На переломе столетий: потери и приобретеня (1985 – 2005): сведения о священнике Владимире Юзьвюке/ Э.С.Корзун, Ю.И.Николаев // Гольшаны. – Мн.; Беларусь, 2005. – С.102-130.
  2. Юзьвюк, Владимир Порфирьевич.- Режим доступа: https:// ru.wikipedia.org/wiki/Юзьвюк,_Владимир_Порфирьевич.
  3. Юзьвюк Уладзімір Парфір’евіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2017. – С. 15 – 16.
Posted in Ю