Ануфрыева Рамуальда Іосіфаўна (1943)

Самадзейны паэт. Нарадзілася 13.04.1943 г. у Дзятлаўскім раёне. У 1966 г. выбрана 2-м сакратаром Ашмянскага райкама камсамола. У 1971 г. закончыла філалагічны факультэт  Гродзенскага педінстытута. Працавала  настаўніцай у СШ №1 г.Гродна. У 1971 – 1974 гг.  адказны сакратар таварыства   “Веды”,  потым    інструктар      райкама партыі.  У 1984 – 1991 гг. загадчык сектара партуліку Ашмянскага райкама партыі. З 1991 г. настаўнік, з 1997 г. сацыяльны педагог СШ №1 г.Ашмяны, з 1999 г. па сумяшчальніцтве  вяла музей гісторыі школы (на грамадскіх пачатках). З 2013 г. –  загадчык Народнага музея гісторыі ДУА “Сярэдняя школа №1” (пасля прысваення музею звання “народны” у 2012 г.).  Вершы друкаваліся  на старонках  газет “Ашмянскі веснік”, “Гродзенская праўда”,  “Настаўніцкая газета” і інш. Выдадзены зборнік вершаў  “І вера, і вернасць, і вечнасць” (2012).

 Бібліяграфія:

  1. Ануфрыева, Р.І. І вера, і вернасць, і вечнасць: вершы. – Ашмяны, 2012. – 130 с.
  2. Ануфрыева Рамуальда Іосіфаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2017. – С. 23.
  3. Ануфрыева Рамуальда Іосіфаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 585.
  4. Ануфриева, Р.И. Поэзия – боль, радость, вдохновение: о творчестве местной поэтессы Ромуальды Иосифовны Ануфриевой / Р.И. Ануфриева; беседовала В.Дроздова // Ашмянскі веснік. – 2004.- 22 кастр. С. 2-3.
Posted in А