Арлоўская Ганна Лявонаўна (1923–2010)

Педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі. Нарадзілася 6.08.1923 г. у в.Балітчыхіна Віцебскага раёна. Закончыла 52-ю чыгуначную школу г.Віцебска (1938), Віцебскае беларускае педагагічнае вучылішча (1941). У 1944–1947 гг. працавала загадчыцай      Іванаўскай      пачатковай школы Віцебскага раёна. З 1947 г. у Ашмянскім раёне: настаўніца  Янканцаўскай і загадчыца Гедэйскай пачатковых школ (да 1951), настаўніца СШ №1 г.Ашмяны (1951–1958), загадчыца Бянянскай пачатковай школы. Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР” прысвоена ў 1957 г. Узнагароджана медалямі.          

Бібліяграфія:

  1. Арлоўская Ганна Лявонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017.–С. 28.
  2. Арлоўская Ганна Лявонаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].   – Мн.: БЕЛТА, 2003. –  С.560 – 561. (Вызначыліся працай.  З аслужаны настаўнік).
Posted in А