Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч (1927)

Грамадскі і гаспадарчы  дзеяч, ардэнаносец, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны. Нарадзіўся 2.02.1927 г. у в.Паканёва былой Беластоцкай вобласці. Закончыў Ленінградскі сельгасінстытут. З 1946 г. у Ашмянскім раёне: сакратар і старшыня Куцавіцкага, старшыня Лудскага сельсаветаў. З 1952 г. старшыня калгаса імя Крупскай. Пасля выхаду на заслужаны   адпачынак   (1984)   некаторы   час працаваў у гэтай гаспадарцы. Выбіраўся дэпутатам сельскага, раённага і абласнога Саветаў, дэлегатам Трэцяга з’езда калгаснікаў БССР. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1997), “Знак Пашаны” (1973), медалямі “За працоўную адзнаку” (1971), “Ветэран працы” (1997) і інш.  У 2007 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”.

Бібліяграфія:

  1. Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 15.
  2. Верамеевіч Іосіф Уладзіміравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. –  С.550.  (Вызначыліся працай.  Ардэнаносцы).

3.      Веремеевич Иосиф Владимирович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа: http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/.

Posted in В