Вярсоцкі Міхаіл Аляксандравіч (1913 – 1979)

Спартсмен, удзельнік ХІ Алімпійскіх гульняў у складзе польскай каманды па стральбе (Берлін, 1936). Нарадзіўся 15.06.1913 г. у в.Стайкі  Валожынскага раёна. Вучыўся ў мясцовай  школе,  служыў  у арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны служыў ветфельчарам у 9-м запасным пяхотным палку. У пасляваенны час працаваў ветсанітарам, ветфельчарам, ветурачом у калгасах  і ўстановах   Ашмянскага   раёна.

 Бібліяграфія:

  1. Вярсоцкі Міхаіл Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017.– С. 25-26.
  2. Вярсоцкі Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 576. (Звязаны лёсам з Ашмяншчынай).
  3. Попко, И.Ю. Стрелок из деревни Гольшаны: об участнике Олимпийских игр-1936 Михаиле Версоцком / И.Ю.Попко // Олимпийцы Гродненщины.- Мн.: Харвест, 2003.- С.15.
Posted in В