Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарадзіўся 10.03.1942 г. у в.Бычкі Ашмян-скага раёна. Закончыў Крэйванцаўскую школу (1958), Ашмянскае СПТВ. Пасля вяртання з вайсковай службы (1965) працаваў у калгасе імя Ільіча Ашмянскага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай славы ІІІ (1981) і ІІ (1988) ступеней, “Знак Пашаны” (1971), знакамі ўдарніка 9-й і 10-й пяцігодак.
Бібліяграфія:
- Вінцаловіч Генрых Іванавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 18.
- Вінцаловіч Генрых Іванавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.550. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).