Ганусевіч Данута Браніславаўна (1932)

Педагог, ардэнаносец, Заслужаны настаўнік Беларусі. Нарадзілася 11.06.1932 г. на х.Амброжына Ашмянскага раёна. Закончыла Гальшанскую СШ (1952), Віцебскі педагагічны інстытут (1956). У 1956–1986 гг. працавала выкладчыкам хіміі ў Гальшанскай сярэдняй школе. У 1974  г.  прысвоена   ганаровае    званне “Заслужаны настаўнік БССР”.  Узнагароджана  ордэнам    Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978). Дэлегат VІ з’езда настаўнікаў (1978), з’езда настаўнікаў СССР (1978).

Бібліяграфія:

  1. Ганусевіч Данута Браніславаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 25.
  2. Ганусевіч Данута Браніславаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 561. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).
Posted in Г