Гісторык, грамадскі дзеяч, прафесар Вышэйшай педагагічнай школы ў Слупску (Польшча). Нарадзіўся 1.01.1932 г. Паходзіў з сям’і, здаўна аселай у Ашмянскім павеце. У 1945 г. сям’я пераехала ў Польшчу ў г.Хошчна. Вучыўся ў Вроцлаўскім універсітэце. З 1969 г. працаваў у Вышэйшай педагагічнай школе ў Слупску (Польшча). Прафесар, займаўся навукова-даследчай дзейнасцю. У сферы яго даследаванняў – гісторыя заходнепаморскага раёна ў ХІХ – ХХ стст., дзейнасць польскіх ваеннапалонных у канцлагерах у час 2-й сусветнай вайны. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, 10 манаграфій, сярод якіх “Па слядах паморскай аперацыі” (1973), “Культурнае жыццё ў лагерах польскіх ваеннапалонных у СССР (1939 – 1945)” (1994) і інш. Сааўтар 7 навуковых даследаванняў, рэдактар калектыўных зборнікаў. З 1993 г. па 2000 г. рэдагаваў часопіс-бюлетэнь “Ашмянская зямля”, дзе друкаваліся матэрыялы, прысвечаныя актуальным пытанням гісторыі і культуры Беларусі. Цікавіўся падзеямі, што адбываліся ў Беларусі, папулярызаваў ідэі беларушчыны, цеснага культурнага ўзаемадзеяння польскага і беларускага народаў.
Бібліяграфія:
- Гаштальд Тадэвуш // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.–С. 13.
- Тамільчык, І. Гаштальд Тадэвуш/ І.Тамільчык// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.576. (Звязаны лёсам з Ашмяншчынай).