Голяс Міхаіл Вікенцьевіч (1892 – 1941)

Грамадскі дзеяч, удзельнік рэвалюцыйнага руху, член КПЗБ. Нарадзіўся ў 1892 г. ў в.Повішні Ашмян-скага раёна. З 1910 г. працаваў на слясарна-кавальскім заводзе ў Пецярбургу. У 1919 г. вярнуўся на радзіму, уключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу. З 1929 г. сакратар Ашмянскага падпольнага райкама КПЗБ. Неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі. У верасні 1939 г. адзін з кіраўнікоў рабочай гвардыі. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. сакратар гарсавета, старшыня Ашмянскага сельсавета. Выбраны дэпутатам раённага Савета.  20.09.1941 г. расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля хутара Шэйкі. Яго імем названа вуліца ў г.Ашмяны.

 Бібліяграфія:

  1. Гайдук, М. Голяс Міхаіл Вікенцьевіч/ Мікалай Гайдук // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 223–224. (Актыўныя дзеячы КПЗБ і ўдзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху).
  2. Голяс Міхаіл Вікенцьевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 6–7.

3. Голес  Михаил  Викентьевич. – Режим доступа: http:// oshmiany.gov.by/ru/istoria-rovd

Posted in Г