Дзмітровіч Ганна Лявонаўна (1933–2015)

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі. Нарадзілася 14.10.1933 г. у в.Качаны Мядзельскага раёна. Закончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1958). З 1958 г. працавала ў Ашмянскім раёне: заатэхнік калгасаў імя Крылова і “Свабода”, галоўны   тэхнолаг цэха жывёлагадоўлі (калгас“Свабода”), сакратар парткама племсаўгаса “Перамога”. Ганаровае  званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі” прысвоена ў 1973 г. Узнагароджана граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём “За доблесную працу”.

 Бібліяграфія:

  1. Дзмітровіч Ганна Лявонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 31.
  2. Дзмітровіч Ганна Лявонаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].  – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 564. (Вызначыліся працай.  Заслужаны  работнік сельскай гаспадаркі).
Posted in Д