Доўнар Вікенцій Іосіфавіч (1927 — 2011)

Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарадзіўся 24.06.1927 г. у в.Кучкуны Маладзечанскага раёна. Працаваў брыгадзірам  эксперыментальнай базы “Баруны” (1960–1991). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), медалём “За працоўную адзнаку” (1966).

Бібліяграфія:

  1. Доўнар Вікенцій Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017. – С. 31.
  2. Доўнар Вікенцій Іосіфавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 552. (Вызначыліся працай.  Ардэнаносцы).
Posted in Д