Клінцэвіч Франц Адамавіч (1957)

Дзяржаўны і грамадскі дзеяч Расіі, кандыдат псіхалагічных навук, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны. Нарадзіўся 15.06.1957 г. у в.Крэйванцы Ашмянскага раёна, Гродзенскай вобласці.

Скончыў Крэйванцаўскую сельскую васьмігадовую школу (1972),  сярэднюю школу № 1 г.Ашмяны (1974), Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча (1980), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (1991), Ваенную акадэмію  Генеральнага штаба Узброеных сіл  РФ (2004).

У 1975–1997 гг. знаходзіўся на сапраўднай ваеннай службе ў шэрагах Узброеных Сіл. Служыў у паветрана-дэсантных войсках. У 1986 г. скончыў 10-месячныя курсы афіцэраў-палітработнікаў па замежных мовах Міністэрства абароны СССР (дары). У 1986–1988 гг. служыў у 345-м асобным парашутна-дэсантным палку 40-й арміі, удзельнічаў у баявых дзеяннях у Афганскай вайне ў якасці старшага інструктара палітаддзела па спецыяльнай прапагандзе.  Палкоўнік запасу.

Дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі III, IV, V і VI скліканняў, намеснік кіраўніка фракцыі “Адзіная Расія” у Дзяржаўнай Думе, член Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня праўлення Расійскага саюза ветэранаў Афганістана (1990–1995). 13 кастрычніка 2015 г. склаў паўнамоцтвы дэпутата дзярждумы ў сувязі з прызначэннем сенатарам ад Смаленскай вобласці.

У 2006 г.  рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў  за адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, актыўную грамадскую дзейнасць на карысць горада Ашмяны і Ашмянскага раёна прысвоена Званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. Узнагароджаны двума ордэнамі “Чырвонай зоркі”, ордэнам Пашаны, Дружбы, ордэнам Аляксандра Неўскага, а таксама ордэнам “Пашаны” Рэспублікі Беларусь, ордэнам “Зорка” III ступені Рэспублікі Афганістан, 12 медалямі СССР і Рэспублікі Афганістан.

Бібліяграфія:

  1. Андреевец, Григорий. Капитан Франц: повесть /  Григорий Николаевич Андреевец.–Гомель:  Барк, 2012. – 256 с.– ( Военные разведчики).
  2. Волынец, Н. Все мы родом из детства / Наталия Волынец; фото // Народная газета. –2009. – 29 кастр. –Прилож.: Союзное вече. – C.II.
  3. Долготович, Б.Д. Почетные граждане белорусских городов: биограф. справочник/  Б.Д.Долготович. – Мінск: Беларусь, 2008. –  368 с.: ил.
  4. Дроздова, В. Школа гордится своим выпускником: о Ф.А.Клинцевиче, депутат е Госдумы РФ, председ. рос. Союза ветеранов Афганистана, уроженце Ошмян, выпускнике СШ №1 / В.Дроздова // Ашмянскі веснік. – 2003. – 27 жніўня. C.3.
  5. Клинцевич, Л. Жена политрука / Лариса Клинцевич; записал В. Рудаков; фото А. Антонова // Ашмянскi веснiк. –2007. – 1 жніўня. –C.4-5.
  6. Клинцевич, Ф. Горжусь тем, что смог сохранить столько жизней// Нар. газ. –  2009. –  12 лют. –  C.V.– (Союзное вече).
  7. Клинцевич Франц Адамович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа: http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/.
  8. Клінцэвіч Франц Адамавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 26.
  9. Клинцевич, Ф. А. Ошмянское лобби в Госдуме: Интервью с Ф.А.Клинцевичем (род. в 1957 г., д.Крейванцы Ошмян. р-на), зам. рук. фракции «Единство», депутатом Госдумы РФ/ Беседовала О.Тарасевич; Фото // День. –2002. – 23 мая. –C. 1.
  10. Кохановская, Л. «Депутат Государственной Думы»/ Л.Кохановская // Ашмянскі веснік. – 2008. –20 жніўня. – С.2.
  11. Кохановская, Л. Съемки на Ошмянской земле / Л.Кохановская // Ашмянскі веснік. – 2008. – 27 жніўня. – С.2.
  12. Красковский, В. Почёт за бой, почёт за труд / Валентин Красковский // Гродзенская праўда. – 2006.– 7 кастр. – C.2.

13  Франц Адамавіч Клінцэвіч. – Рэжым доступу. –  https://ru.wikipedia.org/wiki/ Клинцевич,_Франц_Адамович.

  1. Франц Клинцевич// Кто есть кто. – Рэжым доступу: https://er.ru/persons/87.
Posted in К