Заслужаны ўрач Беларусі. Нарадзіўся 18.06.1932 г. у г.Паставы Віцебскай вобласці. Закончыў Пастаўскую СШ (1951). Пасля заканчэння Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1957) быў накіраваны на работу ў Гальшанскую ўчастковую бальніцу, у якой працаваў галоўным урачом да 2003 г. Унёс вялікі ўклад у развіццё медыцыны на сяле ў 60-90-я гг. ХХ ст. У 1978 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны ўрач БССР”. Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу” і імя М.І.Пірагова.
Бібліяграфія:
- Большакова, Ю. ,Доктор Лавринович для Гольшан был больше чем доктор/Юлия Большакова// Сельская газета. – 2015. – 28 ноября. – С. 3.
- Дорожный, С.Человек на своем месте: о главвраче Гольшанской больницы А.Б.Лавриновиче/ С.Дорожный// Красное знамя. – 1980. – 14 февр.
- Лабунина, В. Врачи высокого долга [о многолетней деятельности врачей Лавриновичей Гольшанской участковой больницы]/ Валентина Лабунина// Ашмянскі веснік – 2012. – 21 красавіка. – С.5.
- Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 27.
- Лаўрыновіч Альфонс Браніслававіч// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 565. (Вызначыліся працай. Заслужаны ўрач).
- Малашкевич, В. И долг, и призвание: о главвраче Гольшанской больницы А.Б.Лавриновиче/ В.Малашкевич// Красное знамя. – 1972. – 17 июня.