Лузіна Валянціна Міхайлаўна (1952)

Педагог, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны. Нарадзілася 31.03.1952 г. у г.Дзятлава Гродзенскай вобласці. Закончыла Гродзенскі Дзяржаўны педагагічны інстытут, Мінскую вышэйшую партыйную школу, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачынала настаўнікам рускай мовы і літаратуры  СШ  №3  г.Ашмяны.   Працавала інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела Ашмянскага раённага камітэта КПБ, сакратаром Іўеўскага райкама партыі, намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання. Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспуб-лікі Беларусь па міжнародных справах  і сувязях з СНД.

Званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ашмянскага раёна.

Узнагароджана юбілейнымі медалямі “60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, «60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.», “90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Бібліяграфія:

  1. Лузина Валентина Михайловна: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа: http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/.
  2. Лузіна Валянціна Міхайлаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 20 – 21.
  3. Палата представителей Национального собрания Республики Беларусь. Лузина Валентина Михайловна. – Рэжым доступу: http://old.house.gov.by
Posted in Л