Польскі пісьменнік, гісторык, краязнавец, журналіст (псеўданімы Літвін, Ашмянчук). Нарадзіўся 9.12.1857 г. у в.Паляны Ашмянскага раёна. Са шляхецкай сям’і. Закончыў гімназію ў Мітаве (Латвія). Вучыўся на факультэтах рускай філалогіі Варшаўскага і філасофскім Кракаўскага ўніверсітэтаў. З 1883 г. працаваў у газеце “Варшаўскі веснік”. У 1890-я гады жыў у Палянах, потым у Пецярбурзе. Супрацоўнічаў у часопісе “Край”, быў дэпутатам Дзяржаўнай думы (1906). У 1907 г. пачаў выдаваць штотыднёвік “Голас Польшчы” – орган краёвай партыі Літвы і Беларусі (выйшла 5 нумароў). У 1914–1918 гг. жыў то ў Вільні, то ў Варшаве. З 1919 г. стала жыў у Вільні. З 1922 г. супрацоўнічаў у газеце “Слова”. Друкаваў вершы, апавяданні, артыкулы на тэмы літаратуры, пераклады з Ф.Шылера, Г.Гейнэ, Вальтэра, І.Тургенева. Выдаў кнігі твораў: “З песні Ліцвіна” (1881), “Арабескі – замалёўкі прозай” (1884), “З нататкаў турыста” (1891), “Выбраная паэзія” (1897) і інш. Сапраўднай энцыклапедыяй з жыцця Ашмяншчыны з’явілася гісторыка-этнаграфічная праца “Ашмянскі павет. Матэрыялы да гісторыі зямлі і людзей” (ч. 1 – 4, Пецярбург, 1896 – 1900). Памёр 6.10.1929 г., пахаваны ў Вільні на могілках Роса. У Палянах пахавана маці і дачка Ч.Янкоўскага.
Бібліяграфія:
- Беліцкая, А. Палянскі даследчык і пісьменнік / А. Беліцкая // Ашмянскі веснік. – 2017. – 22 снежня. – С. 8.
- Брыль, А. Ф. Аўтарства верша – “Ужо птушкі пяюць ўсюды…”: Чэслаў Янкоўскі / Антон Францішак Брыль // Роднае слова. – 2019. – № 1. – С. 7.
- Іванова, Ж. Дапытлівы даследчык Ашмяншчыны / Ж. Іванова // Ашмянскі веснік. – 2007. – 12 верасня. – С. 5.
- Каранеўскі, А. Р. Чэслаў Янкоўскі і яго краязнаўчая спадчына / А. Р. Каранеўскі // Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай знакамітым людзям, гісторыка-архітэктурным помнікам, гістарычным падзеям і мясцінам Ашмяншчыны ў XVI-XX стагоддзях, праведзенай 15 кастрычніка 1993 г. – Гродна – Ашмяны, 1995. – С. 90–95.
- Мадэкша, Т. Чэслаў Янкоўскі і гісторыка-этнаграфічная апісанне Ашмянскага павета: курсавая работа студэнткі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы / Мадэкша Таццяна Рыгораўна. – Гродна, 2006. – 23 с.
- Мурина, С. Поляны Чеслава Янковского / Светлана Мурина // Гродзенская праўда. – 2007. – 20 снеж. – C.8.
- Пяткевiч, А. Янкоўскі Часлаў (1857, в. Паляны – 1929) : пра польскага пісьменніка / А. Пяткевіч; фота // Памяць: гiст.-дак. хронiка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2003. – C.145.
- Юрша, В. История одной метрики / Василий Юрша // Ашмянскі веснік. – 2018. – 10 студз. – С. 12. О Чеславе Янковском (1857-1929), поэте, критике, публицисте, историке, краеведе и общественном деятеле.
- Янкоўскі Часлаў // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 38-39.
- Янкоўскі Чэслаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.5. – Мн: “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” імя Пятруся Броўкі, 1987.– С. 688–689.