Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч (1961)

Беларускі і расійскі спартсмен (футбол). Заслужаны майстар спорту СССР. Кавалер ордэна “Знак Пашаны” (1989). Нарадзіўся  18.11.1961 г.  у  в.Баруны Ашмянскага раёна, Гродзенскай вобласц  Вучыўся і рос на Гомельшчыне. Першая  каманда,   за    якую   выступаў,  – “Гомсельмаш”,   потым    у    камандах      “Дынама”      (Мінск),      “Лакаматыў” (Масква), “Спартак-Аланія” (Уладзікаўказ), германскіх “Барусія” (Дортмунд) і “Баер” (Юрдынген),        “Спартак (Масква). Чэмпіён  ХХІУ Алімпійскіх гульняў (1988, Сеул), чэмпіён Расіі (1996, 1997), уладальнік Кубка Расіі (1998). Выступаў за зборныя СССР (правёў 21 гульню), Расіі (17 гульняў).  Пасля завяршэння гульнявой кар’еры –  футбольны трэнер.

Бібліяграфія:

  1. Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 35.
  2. Гарлуковіч Сяргей Вадзімавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 582. (Спартыўны гонар Ашмяншчыны).
  3. Горлукович Сергей Вадимович. – Режим доступа: https://dic.academic.ru/dic.nsf/ruwiki/168799.
Posted in Г