Дармастук Міхаіл Цімафеевіч (1921–2016)

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся 20.10.1921 г. у с.Новарайск Берыслаўскага раёна Херсонскай вобласці. Удзельнік абароны Масквы, бітвы на Курска-          Арлоўскай дузе, вызваляў Беларусь, Польшчу. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі “За баявыя заслугі”, Жукава, 10-цю  юбілейнымі ўзнагародамі. У пасляваенны час жыў у Ашмянах. Шмат гадоў працаваў мастаком раённай мастацкай майстэрні аддзела культуры Ашмянскага РВК.

Бібліяграфія:

  1. Дармастук Міхаіл Цімафеевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 31.
  2. Дармастук Міхаіл Цімафеевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.384. (Вярнуліся пераможцамі).
Posted in Д