Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч (1956 – 2018)

Майстар спорту СССР па матацыклетным спорце   (1981).   Нарадзіўся  14.11.1956 г.  у г.Ашмяны. Закончыў сярэднюю школу №2 у Ашмянах  (1974),   Ашмянскае   СПТВ-18 (1975),   Беларускі   палітэхнічны    інстытут (1988).   Служыў   у  Савецкай  арміі  (1975–1977).  Працаваў вадзіцелем у аўтабазе №13, інструктарам-метадыстам па спорце ў Ашмянскай  аўташколе       (1977 – 1988), дырэктарам спартыўна-тэхнічнага клуба пры раённым аграпрамысловым аб’яднанні (1988 – 1993), трэнер па матаспорце ў Мінскай федэрацыі аўтаматаспорту. Шасціразовы чэмпіён Беларусі, заняў 5-е месца на чэмпіянаце СССР (Кішынёў, 1983). Падрыхтаваў майстроў спорту А.І.Гіруця, С.М.Квяткевіча.

Бібліяграфія:

  1. Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 35.
  2. Спартыўны гонар Ашмяншчыны. Даўляшэвіч Уладзімір Сцяпанавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 582.
Posted in Д