Юрша Васіль Адамавіч (1956)

Паэт  з Ашмян, краязнавец, даследчык у вобласці генеалогіі насельніцтва былога Ашмянскага павета. Нарадзіўся 05.11.1956 г. у г.Ашмяны Гродзенскай  вобласці.  Дзіцячыя і школьныя гады прайшлі ў Ашмянах. У 1979 г. закончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па прафесіі інжынер-сістэматэхнік. Працоўная дзейнасць звязана  з  ААТ “Мінскі гадзіннікавы завод”.

З 2000 г. актыўна займаецца даследаваннем генеалогіі насельніцтва ў межах былога Ашмянскага павета. У выніку шматгадовай настойлівай працы ў архівах Літвы і Беларусі ўзнавіў свой сямейны радавод ў трыццаці пакаленнях з 1650-х гадоў і пабудаваў радаводы шматлікіх сотняў іншых прозвішчаў ашмянскай шляхты.

 Пісаць вершы В. Юрша пачаў пасля цяжкай хваробы ў пачатку 2000-х гадоў.  Сёння на яго ліку не адна тысяча паэтычных твораў. Друкуецца ў інтэрнэце на сайце «Стихи.ru», на старонках раённай газеты “Ашмянскі веснік” і інш. Апроч паэзіі захапляецца філатэліяй. Аўтар кніг  «Белая ворона»: сборник стихов (2007),  «Ошмянский край. Том 1. Шляхетские роды на Ошмянщине» (2015),  «Фамильная книга: генеалогия рода Юршей» (2007).

Бібліяграфія:

1.Юрша Васіль Адамавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 33.В. Юрша

2.Валынец, Н. Фамільная кніга Васіля Юршы [Текст] : Ашмянец даследваў свой радавод / Наталія Валынец // Гродзенская праўда. — 2014. — 6 лютага(№15). — С.6.

3.Сярод пераможцаў творчага конкурсу — наш паэт-зямляк [Текст] : аб удзеле Васіля Юршы ў конкурсе «Мой родны кут, як ты мне мілы!», прымеркаваным да 125-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа // Ашмян. весн.. — 2007. — 10 лістап.. — C.4

4.Николаев, Ю. «Белая ворона» , или В поисках интернет-жанра / Ю.Николаев ; фото // Ашмянскi веснiк. — 2007. — 11 жн. — C.5

 5.Николаев, Ю. Помним ли родство своё? / Ю.Николаев ; фото // Ашмянскi веснiк. — 2007. — 10 лют.. — C.5

 6.Николаев, Ю. «Я поэт, я открыл вам душу…» / Ю.Николаев ; фото // Ашмянскi веснiк. — 2006. — 12 ліп.. — C.5

 7.Сярод пераможцаў творчага конкурсу : [«Мой родны кут, як ты мне мілы!»] — наш зямляк [Васіль Юрша] / фота В.Юршы // Ашмянскi веснiк. — 2007. — 10 лістап. — C.4

Posted in Ю