Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарадзілася 4.10.1927 г. у в.Гальшаны Ашмянскага раёна. Закончыла рэспубліканскую школу пчалярства. З 1960 г. працавала жывёлаводам, паляводам у саўгасе “Гальшаны”. Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), “Знак Пашаны” (1966), медалём “За доблесную працу” (1970).
Бібліяграфія:
1.Ганусевіч Франя Францаўна// Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 33.
2. Ганусевіч Франя Францаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 551. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).