Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 3.11.1947 г. у в.Будзёнаўка Ашмя-нскага раёна. Закончыў Жыровіцкі сельгас-тэхнікум, Вышэйшую партыйную школу (1982). Служыў у Савецкай арміі (1966 –1968). З 1968 па 1996 год працаваў у калгасах “Ясная Паляна” (трактарыст, звеннявы па адкорме буйной рагатай жывёлы), імя Дзяржынскага (інжынер-механік), “Маяк” (сакратар парткома, інжынер па тэхніцы бяспекі). Працоўная дзейнасць В.І.Грыца адлюстравана ў кнігах “Кавалеры Ганаровага знака” (1972), “Школа майстэрства Вітольда Грыца” (1974) і інш. Член ЦК ВЛКСМ (1972 -1974). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1971). Удзельнік Х Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (Берлін, 1973). Памёр 23.02.1996 г.
Бібліяграфія:
- Грыц Вітольд Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 35.
- Грыц Вітольд Іосіфавіч / Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 560. (Вызначыліся працай. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола).