Удзельнік Афганскай вайны (1979–1989). Нарадзіўся 6.12.1967 г. у в.Стрэльчыкі Ашмянскага раёна ў сям’і калгаснікаў Эдуарда Антонавіча і Юліі Іосіфаўны. У 1983 г. Эдуард скончыў 8 класаў СШ №3 г.Ашмяны, у 1986 г. – Ашмянскае ПТВ №192. У лістападзе 1986 г. прызваны ў Савецкую Армію Ашмянскім РВК. Служыў у Афганістане, механік-вадзіцель. Радавы Э.Э.Кеда загінуў 1.06.1987 г. Падраздзяленне, у якім служыў Эдуард, вярталася пасля баявой аперацыі ў лагер. У час прыпынку на адпачынак воінаў атакавалі душманы. Сярод загінуўшых быў і Эдуард Кеда. Пахаваны ў в.Паляны Ашмянскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна), медалём “За баявыя заслугі”. Імем Эдуарда Кеды названа вуліца ў г.Ашмяны.
Бібліяграфія:
- Кеда Эдуард Эдуардавіч / Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 38.
- Кеда Эдуард Эдуардавіч // Памяць. Афганістан / рэдкал.: А. Л. Петрашкевіч і інш. – Мн.: БелСЭ, 1991. – С. 202–203.
- Кеда Эдуард Эдуардавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 599 – 600. (Загінулі ў Афганістане).