Педагог, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2014), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся 13.11.1922 г. у в.Данілаўск Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобл. У 1937 г. скончыў сямігодку і паступіў у Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча. Перад самай вайной быў прызваны на службу ў рады Савецкай Арміі, першае месца службы – 30-ы стралковы полк, станцыя Рада Тамбоўскай вобласці – стралок. Ваяваў з першага дня вайны і да заканчэння ваенных дзеянняў з Германіяй. Прымаў удзел у бітве за Маскву. Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Польшчы. Перамогу сустрэў у Берліне. 9 мая 1945 г. дэмабілізаваны. За ваенныя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі “За адвагу”, “За абарону Масквы”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945”. Пасля вайны жыў і працаваў настаўнікам (дырэктарам) у вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна. Праводзіў вялікую працу па патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Часта сустракаўся з дзецьмі і моладдзю, дзяліўся ўспамінамі аб вайне. Памёр 1.04.2016.
Бібліяграфія:
- Белицкая, А. Трогательная встреча с коллегами / Алина Белицкая // Ашмянскі веснік. – 2015. – 16 мая. – С. 5.
О Крайнове М. И.
- Крайноў Міхаіл Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 37.
- Крайнов, М. И. На Кюстринском плацдарме / Михаил Крайнов ; фото // Ашмянскi веснiк. – 2007. – 8 мая. – C.2,4 Из воспоминаний участника Висло-Одерской наступатнльной операции, командира 45-милиметровой противотанковой пушки Михаила Иосифовича Крайнова.