Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарадзілася 10.09.1922 г. у в.Варні Ашмянскага раёна. Працавала свінаркай і цялятніцай у калгасе “Кастрычнік” на працягу 30-ці гадоў. Узнагароджана ордэнамі “Знак Пашаны” (1971), медалямі “За працоўную доблесць” (1966). “За доблесную працу” (1970), “Ветэран працы” (1980). Памерла 10.10.1999 г.
Бібліяграфія:
- Лыскойць Станіслава Пратасаўна // Краязнаўчы калянда р Ашмяншчыны
на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 31.
- Лыскойць Станіслава Пратасаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 554. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).