Шылкоў Міхаіл Аляксеевіч (1932 – 2000)

Ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Нарадзіўся 10.10.1932 г. у в. Вялікае Савіна Дубровенскага раёна. Закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). З 1961 г. у Ашмянскім раёне: ветэрынарны ўрач раённай ветлячэбніцы, старшыня калгаса “Ясная Паляна” (1965–1984). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), “Знак Пашаны”. Дэлегат Усесаюзнага і Рэспубліканскага з’ездаў калгаснікаў, член Рэспубліканскага з’езда калгасаў.   Памёр  6.08.2000 г.

Бібліяграфія:

  1. Шылкоў Міхаіл Аляксеевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 33 – 34.
  2. Шылкоў Міхаіл Аляксеевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 559. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).
Posted in Ш