Верамейчык Ларыса Антонаўна (1951)

Вучоны-аграхімік,  доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2009). Нарадзілася 12.06.1951 г. у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці. Скончыла факультэт аграхіміі і глебазнаўства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі  (1973). У 1973–1981 гг. працавала інжынерам-глебазнаўцам  у  Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве, у 1984-1986 гг. – у БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1986–2010 гг. – у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце. З 2010 –  прафесар кафедры эканомікі прадпрыемстваў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Вобласць навуковых інтарэсаў: аграхімія; глебазнаўства; экалогія; удасканаленне механізму развіцця прадпрыемстваў цяплічнага агародніцтва ва ўмовах інавацыйнай эканомікі.

 

 Бібліяграфія:

1. БД НББ “Регистрация пользователей”. Питание, продуктивность и качество томатов на минеральных субстратах в малообъемной технологии выращивания : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук: 06.01.04 : защищена 29.01.09 : утверждена 01.07.09 / Веремейчик Лариса Антоновна. — Минск, 2008.

2. Верамейчык Ларыса Антонаўна (1951) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.– Ашмяны, 2020.– С. 24.

3. https://wiki.belstu.by/веремейчик_лариса_антоновна

Posted in В