Гінчук Валянціна Васільеўна (1968)

Гінчук Валянціна Васільеўна (1968).  Кандыдат педагагічных навук (2004),  Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны (2006), пераможца рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства “Крыштальны журавель” (1997). Нарадзілася 30.03.1968 г. у с.Віліца Любомльскага р-на Валынскай вобл. (Украіна). З 1978 г. – у Ашмянах. Закончыла СШ №2 г.Ашмяны (1984), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (факультэт гісторыі і замежнай моваы, 1989). Працавала настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства, намеснікам дырэктара па выхаваўчай і вучэбнай рабоце ў СШ № 2 г.Ашмяны Гродзенскай вобласці, настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў СШ № 30 г. Мінска.  З 2002 г. працуе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі, з 2005 г. –  на пасадзе начальніка ўпраўлення маніторынгу якасці адукацыі, з 21.05.2018 г. – дырэктар Навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар метадычнага апарату вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Гісторыя Беларусі: 1917–1945 гг.”, “Грамадазнаўства. 11 клас”, метадычных дапаможнікаў для педагогаў “Гісторыя Беларусі ў 10 класе” , “Грамадазнаўства ў 11 класе”. Узнагароджана Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі” (2009), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1997, 1998, 2017).

Бібліяграфія:

  1. Гінчук, В. Конкурс стаў пераломным этапам у маім жыцці: інтэрв’ю з былой настаўніцай гісторыі СШ №2 г.Ашмяны, якая стала пераможцам конкурсу “Настаўнік года” у 1997 годзе / Валянціна Васільеўна Гінчук ; гутарыла Надзея Страбкова // Наст. газ. – 2006. – 18 крас. – C.3.
  2. Долготович, Б. Д. Гродненская область. Ошмяны. Гинчук Валентина Васильевна / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов: биографический справочник.–Мн.: Беларусь, 2008.– C. 230.
  3. Мордас, В. Школа гордится своим педагогом: про В.В.Гинчук, кандидата педагогических наук / Виолетта Мордас // Ашмянскі веснік. –2012. –7 ліпеня. – С.5.
  4. Гинчук Валентина Васильевна. – Режим доступа: https://adu.by/be/106-institut/struktura-instituta/rukovodstvo/202-rukovodstvo.html
  5. Гинчук Валентина Васильевна. – Режим доступа: https://www.aversev.by/avtory/ginchuk-vv/
  6. Гинчук Валентина Васильевна. – Режим доступа:https://www.oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
Posted in Г